МО © Лужковская СШ

Разделы сайта

Главная

МО

План работы метадычнага аб'яднання  класных кіраўнікоў  ДУА “Лужкаўская СШ Шаркаўшчынскага раёна” на 2022/2023 навучальны год.



Мэта МА класных кіраўнікоў:
удасканаленне майстэрства класных кіраўнікоў, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу
Задачы:
1. Аказанне дапамогі класным кіраўнікам ва ўдаскаленні формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.
2. Фарміраванне ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэлявання выхаваўчай сістэмы ў класе.
3. Павышэнне эфектыўнасці работы па фарміраванні грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.
4. Вывучэнне і абагульненне вопыту работы класных кіраўнікоў.
5. Развіццё творчых здольнасцей педагога.
Чакаемы вынік: павышэнне метадычнай культуры класных кіраўнікоў і, як вынік, павышэнне ўзроўню выхаванасці школьнікаў.

План работы МА класных кіраўнікоў:
Семінар класных кіраўнікоў – 1 раз у чвэрць.
Нарада класных кіраўнікоў – 1 раз у месяц.
Кансультацыі для класных кіраўнікоў – 1 раз у тыдзень.

Пасяджэнне 1 (07.09.2022)

Тэма: Арганізацыя сістэмы дзейнасці класнага кіраўніка
Мэта: забеспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу
Форма правядзення: метадычны дыялог
Тэарэтычная частка
1. Аналіз вынікаў выхаваўчай работы школы за 2021/2022 навучальны год (Класныя кіраўнікі)
2. Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за 2021/2022 навучальны год (Арэхава А.Г.)
3. Абмеркаванне інструктыўна-метадычнага пісьма «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/20223навучальным годзе»; “Рэкамендацый па рэалізацыі інфармацыйна – адукацыйнага праекту “ШАГ” (класны кіраўнік 11 класа , Радзевіч Н.У.)
4. Работа класнага кіраўніка па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці вучняў ва ўстанове адукацыі і дома (Вішнеўская Л.У., класны кіраўнік 1 класа)

Практычная частка

1. Патрабаванні да зместу планаў выхаваўчай работы: актуальнасць мэтаў і задач, уменне класнага кіраўніка аналізаваць работу з класам, прыярытэтныя напрамкі работы, аналітыка-дыягнастычная дзейнасць класных кіраўнікоў.

Пасяджэнне 2 (16.12.2022)
Тэма : Арганізацыя работы па выхаванні прававой свядомасці, прававой культуры як неад’емнага працэсу прававога выхавання навучэнцаў.
Мэта: фарміраванне прававой свядомасці і законапаслухмяных паводзін падрастаючага пакалення
Форма правядзення: круглы стол
Тэарэтычная частка
1. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі па прававому выхаванню навучэнцаў (Арэхава А.Г.)
2. Сацыяльна - карысная дзейнасць як важны паказчык маральнага выхавання школьнікаў (класны кіраўнік 8 класа Крыўко З.М.)
3. Узаемадзеянне класнага кіраўніка і бацькоў у арганізацыі прававога выхавання навучэнцаў. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод навучэнцаў (класны кіраўнік 7 класа Шастакевіч В.В.)

Практычная частка
1. Наведванне адкрытага мерапрыемства па прававому выхаванню навучэнцаў (класны кіраўнік: Мядзелец К.А.)

Пасяджэнне 3 (22.02.2023)
Тэма: Арганізацыя работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў – як адна з асноўных форм работы класнага кіраўніка
Мэта: павышэнне тэарэтычнай і практычнай падрыхтаванасці педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, па выкарыстанні новых метадаў і эфектыўных формаў арганізацыі выхаваўчай работы па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі
Форма правядзення: семінар-практыкум
Тэарэтычная частка:
1. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў (Арэхава А.Г.)
2. Варыятыўнасць форм і метадаў грамадзянскага-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ( Педагог-арганізатар)
3. Роля класнага кіраўніка ў працэсе выхавання пачуцця патрыятызму ў навучэнцаў (Класны кіраўнік 10 класа Арэхаў А.У.)

Практычная частка:
1. Наведванне адкрытага мерапрыемства па грамадзянскага-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў
(класны кіраўнік: Захарэвіч І.У.)
2. Самааналіз, аналіз наведанага мерапрыемства.
3. Аўкцыён педагагічных знаходак «Вопыт работы па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў навучэнцаў» (класныя кіраўнікі).

Пасяджэнне 4 (19.05.2023)
Тэма: Сацыяльныя праблемы прафарыентацыі навучэнцаў
Мэта: пошук рацыянальных спосабаў арганізацыі прафарыентацыйнай работы
Форма правядзення: семінар
Тэарэтычная частка:
1. Сацыяльныя праблемы прафарыентацыі моладзі (Радзевіч Н.У.)
2. Сістэма работы па прафарыентацыі вучняў (Арэхава А.Г.)
3. Роля класнага кіраўніка ў рабоце па прафарыентацыі (класныя кіраўнікі)
4. Актуальныя формы і метады фарміравання ў навучэнцаў цікавасці да прафесійнай працы (Класны кіраўнік 9 класа)
5. Аналіз работы ШМА класных кіраўнікоў за 2022/2023 навучальны год.
(Арэхава А.Г.)
6. Абмеркаванне плана работы на 2023/2024 навучальны год.
(Класныя кіраўнікі)
7. Арганізацыя летняга аздараўлення навучэнцаў. (Класныя кіраўнікі, нам. дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце Арэхава А.Г.)

Практычная частка:
1. Наведванне і абмеркаванне адкрытага мерапрыемства ў 10 класе
2. Абмен вопытам работы (класныя кіраўнікі)

Кансультацыі для класных кіраўнікоў:
1. Змест дзейнасці класных кіраўнікоў.
2. Дакументацыя класнага кіраўніка.
3. Арганізацыя работы з бацькамі.
4. Вучнёўскае самакіраванне ў класе.
5. Класная гадзіна – гэта……
6. Інфармацыйная гадзіна – гэта….

На працягу года:
1. Стварэнне банка цікавых педагагічных ідэй.
2. Работа па стварэнні навукова-педагагічнага комплексу.
3. Стварэнне банка дадзеных па вывучэнні ўзроўню выхаванасці вучняў.
4. Агляд метадычнай літаратуры па праблемах арганізацыі выхаваўчай дзейнасці.
5. Правядзенне класнымі кіраўнікамі выхаваўчых адкрытых мера
прыемстваў